Рызыка пад кантролем

Пабудуйце бяспечны бізнес з намi

Пазнаёмся

з брокерскай канцылярыяй

Мы з’яўляемся брокерскай канцылярыяй з 30-гадовай традыцыяй. Кліенты давяраюць нам сваю маёмасць, здароўе і жыццё. Для нас важна, каб яны мелі пачуццё надзейнага, прафесіяльнальнага і комплекснага абслугоўвання, а іх бізнес быў на 100% бяспечным.

Шырокія веды ў галіне права і даступных на рынку страхавых прадуктаў, а таксама дэталёвы аналіз патрэб кліента дазваляюць нам дамаўляцца пра найбольш аптымальныя страхавыя ўмовы. Нам аказалі давер больш за 3000 гаспадарчых суб’ектаў, якім мы даём рэкамендацыі і прапануем нестандартныя страхавыя праграмы. Мы аказваем падтрымку ў працэсе ліквідацыі страт і задавальнення прэтэнзій на працягу ўсяго перыяду супрацоўніцтва Мы дзейнічаем з поўнай адказнасцю і ў адпаведнасці з палажэннямі, акрэсленымі ў Законе ад 15 снежня 2017 г. «Аб дыстрыбуцыі страхавых паслуг» (дзейнічае з 1 кастрычніка 2018 г.), што пацвярджае адпаведны поліс страхавання грамадзянска-прававой адказнасці — дадатковая гарантыя бяспекі для кліентаў, якія карыстаюцца нашымі паслугамі.

Фірма

Вехі

1990 г.

Заснаванне фірмы Багданам Рэгульскім

1998 г.

Першая 1000 кліентаў

2004 г.

Другое пакаленне ўплывае на развіццё фірмы

2010 г.

Поўная дыджыталізацыя фірмы

2019 г.

Брута-прэмія ў 300 млн злотых

Наша

каманда

Наша каманда — гэта ліцэнзаваныя брокеры, якія маюць больш чым дзесяцігадовы вопыт на рынку страхавых паслуг. Мы валодаем комплекснымі ведамі ў галіне страхавання, кіравання рызыкай, перагавораў і маем грунтоўнае знаёмства з прадуктамі страхавых кампаній. Мы заўжды працуем у камандзе. Праграмы, якія мы распрацоўваем, з’яўляюцца прадуманымі і дапасаванымі да актуальных патрэб, чаканняў, прэферэнцый і магчымасцей. Яны дазваляюць засцерагчы ад небяспекі кожную галіну дзейнасці кліента і ў максімальнай меры перавесці рызыку на страхавую кампанію.

«Рэма Брокер»

Як мы працуем?

Звяжыцеся з нашым брокерам!

Задайце пытанне, а мы параім.
Мы тут, каб дапамагчы.

Кантакт

Запытайся пра падрабязнасці